Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Паводле расследавання Financial Times, кампанія Apple стварыла новую сакрэтную лабараторыю ў Еўропе, дзе займаецца самымі перадавымі распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ).

Лабараторыя пад назвай Vision Lab знаходзіцца ў швейцарскім Цюрыху і афіцыйна кіруецца некалькімі мясцовымі стартапамі, якія цалкам адмаўляюць сваё дачыненне да Apple.

Выданне адзначае, што сакрэтнасць аб'екта з'яўляецца настолькі сур'ёзнай, што нават найбліжэйшыя па суседстве бізнэсы нічога не ведалі пра існаванне лабараторыі.

Касцяк супрацоўнікаў сакрэтнай лабараторыі Apple складаюць перавабленыя з кампаніі Google прафесіяналы ў галіне ШІ — не менш за 36 старшых спецыялістаў, якія раней распрацоўвалі інавацыі ў Google AI (адно з падраздзяленняў Google). Ёсць у лабараторыі і супрацоўнікі, якія калісьці былі датычныя да кампаніі OpenAI, стваральніцы папулярнай нейрасеткі ChatGPT.

Гэта не першы выпадак, калі Apple узмоцнена хавае свае праекты ад сусветнай грамадскасці. Яшчэ нядаўна кампанія вырашыла згарнуць адзін з самых амбіцыйных у сваёй гісторыі праектаў па стварэнні электрамабіля, якім пачала займацца 10 гадоў таму.

У праекце (Project Titan), існаванне якога Apple ніколі публічна не прызнавала, меркавана было задзейнічана каля дзвюх тысяч чалавек — частку з іх потым збіраліся перавесці ў падраздзяленне, якое займаецца распрацоўкамі ШІ.

Магчыма, што гаворка ішла пра перавод супрацоўнікаў у тым ліку і ў толькі што знойдзеную сакрэтную лабараторыю ў Швейцарыі.

Чытайце таксама:

Рэвалюцыйны крок у гонцы за новым інтэрнэтам. Стала магчымым спампоўваць квантавыя даныя

Nvidia прэзентавала «самы магутны ў свеце» чып для штучнага інтэлекту

Samsung вярнуў сабе першае месца на рынку смартфонаў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2