Мінчанка разам з сужыцелем былі ў гасцях у знаёмага, кампанія выпівала. Неўзабаве сужыцель прапанаваў вяртацца дадому, аднак жанчына хацела працягнуць вечарыну.

Вось толькі грошай у яе не было. І мінчанка вырашыла скрасці ў знаёмага гітару Fender Stratocaster. Яна ўзяла інструмент з шафы, прынесла дадому і вырашыла здаць яго ў ламбард, пішуць «Мінск-Навіны».

Сужыцель, аднак, быў супраць. Таму пара пакінула гітару дома і адправілася на шпацыр. Неўзабаве пасля вяртання дадому пагрукаліся ў дзверы. Як аказалася, знаёмы напісаў заяву аб знікненні гітары. Увечары жанчына вярнула гітару ўладальніку.

Цікава, што вясной 2023 года 34-гадовая мінчанка пры такіх абставінах ужо крала гэтую ж гітару. Тады ёй удалося здаць інструмент у ламбард. Суд пакараў мінчанку штрафам, які яна не паспела выплаціць да новай спробы крадзяжу.

У другім выпадку жанчына атрымала ўжо 2,5 года хатняй хіміі і штраф 3500 рублёў. А яшчэ мінчанцы трэба прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0