Лаўрынас Кашчунас. Скрыншот з відэа
Лаўрынас Кашчунас вядомы сярод іншага тым, што, з'яўляючыся кіраўніком камітэта літоўскага Сейма па нацыянальнай палітыцы, настойваў на ўвядзенні ўсё новых абмежавальных мераў супраць беларусаў.
Адна з апошніх ягоных ініцыятыў — прапанова пазбаўляць дазволаў на жыхарства расіян і беларусаў, якія рэгулярна вяртаюцца ў краіны свайго грамадзянства.
Акрамя таго, ён збіраўся зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расіі і Беларусі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве.
Раней Кашчунас таксама змагаўся супраць павелічэння для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ) з аднаго да трох гадоў, а 19 жніўня мінулага года заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы занепакоіцца праявамі «ліцвінізму» з боку іх суайчыннікаў.
Чытайце таксама:
Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма
У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне
Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку
У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй