Фота: Наша Ніва
Яны назваліся работнікамі банка і паведамілі аб гатоўнасці крэдытных карт
Мінчукі запярэчылі, што не замаўлялі крэдыткі, пасля чаго іх пераканалі, што гэта зрабілі ашуканцы, якія завалодалі асабістымі данымі.
Далей у размову ўступіла нібыта міліцыя. Выкарыстоўваючы падман і маніпуляцыі, заяўнікаў прымусілі перавесці ўсе зберажэнні на прапанаваныя «бяспечныя» рахункі.
Аднаму з пацярпелых аферысты нават прапанавалі перадаць грошы праз службу дастаўкі, паведаміўшы, што ў далейшым інкасатары перавядуць наяўныя на «абаронены» рахунак.
0
2
3
1
1
4