Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё афіцыйна пасяліўся ў Бельгіі, якая карыстаецца папулярнасцю сярод заможных французаў як падатковы рай.

Сам акцёр раней пацвердзіў, што набыў дом у населеным пункце Нешэн правінцыі Эно, якая мяжуе з Францыяй. Тут маюць уласнасць шматлікія французскія мільярдэры.

У разгар прэзідэнцкай кампаніі ў Францыі лідар сацыялістаў Франсуа Алянд прапанаваў у мэтах пераадолення дэфіцыту бюджэту павысіць з 2013 года да 75% стаўку падаходнага падатку для грамадзян, якія зарабляюць больш за мільён еўра ў год. Праект Алянда справакаваў сапраўдны «зыход» заможных людзей з Францыі, якія з гэтага часу аддаюць перавагу рэгістрацыі ў Нью-Ёрку, Лондане або Брусэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?