У Кіраўску (Магілёўская вобласць) у выніку абвальвання даху загінула 30-гадовая жанчына, маці дваіх непаўналетніх дзяцей.

Жанчына знаходзілася ў гаспадарчай пабудове, калі пад цяжарам снегу абрынуўся дах. Бэлька прабіла ёй лёгкае, прычыніла смяротную траўму.

Занепакоіўся пра яе адсутнасць бацька. Калі дачка не адказала на чарговае тэлефанаванне, ён пайшоў да яе дадому. Мужчына выклікаў хуткую дапамогу, аднак выратаваць жанчыну не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?