Цягам апошніх 10 гадоў «Белавія» выконвала выключна чартарныя рэйсы ў Барселону ўлетку. Цяпер пачынаюць лётаць туды рэгулярна. І на першыя тры рэйсы білеты разляцеліся імгненна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец:

«Перад Новым годам адкрыццё рэйса, і усе рэйсы, якія вылятаюць — першы рэйс 26 снежня, другі — 29 снежня, трэці — 2 студзеня, на гэтыя рэйсы ўжо амаль не ўзяць квіткоў, поўныя самалёты».

Летаць у Барселону будзе Embraer 175. У небе пасажыры правядуць 3 гадзіны і 45 хвілін. Квіток эканом-класа ў два бакі каштуе 298 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?