Прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі даручылі ўрадам сваіх краін да мая 2013 года прыняць план па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕЭС).
Дамова аб стварэнні ЕЭС павінен быць прадстаўлены на зацвярджэнне кіраўнікоў дзяржаў да мая 2014 года. Пра гэта паведаміў Уладзімір Пуцін 19 снежня на брыфінгу ў Маскве па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым.
«Галоўная задача — зрабіць усё неабходнае для таго, каб да 1 студзеня 2015 года стварыць Еўразійскі эканамічны саюз,
— цытуе Пуціна РІА Новости. — Еўразійскай эканамічнай камісіяй распрацаваны план набліжэння да гэтай мэты. Даручылі ўрадам трох краін актывізаваць працу, каб да 1 мая 2013 года быў гэты план урадамі прыняты, а да мая 2014 года быў прадстаўлены праект дагавора на падпісанне».

«Гэта адказны этап станаўлення, і ён праходзіць па плане», — дадаў расійскі лідар.

Пуцін заявіў, што ён задаволены праведзенымі сёння ў Крамлі самітамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).

«Хацеў бы адзначыць канструктыўны, вельмі змястоўны характар перамоў, агульную скіраванасць усіх удзельнікаў на практычны вынік. Галоўная, скразная тэма ўсіх мерапрыемстваў — паглыбленне інтэграцыі, новыя кірункі сумеснай партнёрскай працы на еўразійскай прасторы», — заявіў Пуцін.

Ён назваў Беларусь, Казахстан і Расію «вельмі эфектыўнымі партнёрамі», супрацоўніцтва якіх у межах Мытнага саюза павялічвае агульную канкурэнтаздольнасць.

Паводле слоў Пуціна, за час існавання Мытнага саюза ўжо «з’явіліся пазітыўныя вынікі», у прыватнасці, «тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 10%, а тавараабарот са знешнім светам за гэты час павялічыўся на 4,7%».

«Розніца істотная, але яшчэ больш істотная і важная прывабная структура тавараабароту», — лічыць прэзідэнт РФ.

Двухбаковыя перамовы Пуціна з Лукашэнкам і Назарбаевым адбыліся пасля самітаў АДКБ і ЕўрАзЭС. Падрабязнасці перамоў не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?