Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МВФ па выніках пасяджэння рады дырэктараў фонду, якое прайшло 14 снежня і дзе разглядаліся вынікі трэцяга постпраграмнага маніторынгу Беларусі.

Як і раней, рада адзначае ў якасці ўмовы гатоўнасць беларускіх уладаў да радыкальных рэформаў.

Дырэктары пагадзіліся, што такі механізм павінен быць абумоўлены цвёрдай прыхільнасьцю уладаў Беларусі да палітыкі «ўсёабдымных структурных рэформаў».

17 снежня падчас наведвання ААТ «Камволь» Лукашэнка назваў МВФ палітычнай арганізацыяй, і заявіў, што не разлічвае на новую праграму супрацоўніцтва з фондам. «Жылі мы без МВФ і будзем жыць. Спакойна, не трэба асабліва перажываць, што мы рухнем. Не абрынемся, як камусьці гэтага хацелася б», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?