19 снежня ў Валынскай вобласці ўкраінскія памежнікі затрымалі двух мужчын з 2,4 мільёнамі даляраў ЗША.

Як паведамілі ў аддзеле па пытаннях узаемадзеяння са СМІ Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, памежнікі заўважылі невядомых, якія накіроўваліся да беларускай вёскі Макраны (Маларыцкі раён).
Да мяжы парушальнікі прабіраліся тайком, у белых маскіровачных халатах.
Калі мужчын паспрабавалі спыніць, яны пабеглі, але за 100 метраў ад мяжы іх затрымалі.
У маскіровачным адзенні затрыманых памежнікі знайшлі заплечнік і поліэтыленавы пакет, у якіх было каля $2,4 млн ЗША.

Як стала вядома пазней, затрыманыя — грамадзяне Беларусі. Напярэдадні мужчыны перасеклі мяжу Украіны праз пункт пропуску «Даманава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?