Прафсаюзы свету працягваюць кампанію салідарнасці з беларусамі. Да яе далучыўся Міхаіл Шмакаў, старшыня Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі, які цяпер з’яўляецца прэзідэнтам Усееўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

«Сутнасць дэкрэта заключаецца ў тым, што людзей прымушаюць працаваць шляхам гвалту і палачнай дысцыпліны. Чалавецтва даўно мінула стадыю рабаўласніцтва і прыгону. Гісторыя паказала, што такая праца зусім неэфетыўная, — піша Шмакаў у сваім лісце Аляксандру Лукашэнку. — Вымушаны са шкадаваннем адзначыць, што ўмовы дэкрэта шмат у чым нагадваюць дзеянні ўладаў М’янмы, якія падпалі пад рэзкую крытыку Міжнароднай арганізацыі працы і ўсёй сусветнай супольнасці, што прывяло да ўвядзення санкцый, што спрычынылі эканамічны спад і міжнародную ізаляцыю краіны».

Ад імя 89 прафцэнтраў з 55 краін Еўропы і Еўразіі Шмакаў заклікаў улады Беларусі адмяніць Дэкрэт№ 9, згодна з якім кіраўніцтву прадпрыемстваў даецца права забараніць работнікам звальняцца на той падставе, што «прадпрыемствы мадэрнізуюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?