Амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнегер супакойвае сваіх прыхільнікаў: на пенсію ён не збіраецца ні цяпер, у свае 65, ні ў 90 гадоў. «Тэрмінатар» запэўнівае: шчаслівы ён калі працуе.

«Гэтага слова (пенсія) няма ў маім слоўніку, мяне заўсёды вучылі прыносіць карысць і працаваць, таму калі я праспаў шэсць гадзін, то прачынаюся з пачуццём віны, што да гэтага часу ляжу ў ложку. Павінен уставаць і нешта рабіць», — прызнаўся Шварцэнегер.

«Хто сказаў, што нельга граць перад камерай, калі табе 80 ці 90?», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?