Выдавец Алесь Аркуш апублікаваў у сваім блогу ўспаміны пра Юрыя Гуменюка. Паводле Аркуша, Гумянюк ня раз казаў, што яго хочуць забіць.
Увечары 19 студзеня ён выпаў зь
Зь Юрам Гуменюком я пазнаёміўся з дапамогаю пошты на самым пачатку
Што толькі ні абмяркоўвалася ў тых лістах! І праблемы сучаснай беларускай літаратуры. І асобныя пісьменьнікі. І эстэтычныя накірункі ў літаратуры. І нават тэрміны, напрыклад, нонканфармізм.
У выніку гэтых абмеркаваньняў і нарадзілася ідэя Таварыства Вольных Літаратараў.
Юра быў ці не самым пасьлядоўным і прынцыповым прыхільнікам тэвээлаўскай ідэі. Калі сьцісла, то сэнс яе ў наступным: стварыць літаратурную суполку з невялікай колькасью сяброў, якія аб’ядналіся б на прынцыпах аднолькавых творчых і жыццёвых пазыцыяў. Са сваім часопісам і выдавецтвам. Прычым разгарнуць сваю дзейнасьць у рэгіёнах, пакінуўшы сталіцу. Стварыць своесаблівую «фэрмэрскую» гаспадарку ў супрацьвагу вялікаму «калгасу».
Юра быў зацятым антыкамуністам і на дух не пераносіў камуністычны, казарменны ўклад жыцьця, перадусім творчага. Яшчэ студэнтам ён напісаў цэлую нізку адпаведных вершаў. СССР яшчэ не разваліўся. Афіцыйна надрукаваць іх было немагчыма.
На той час я пачаў ствараць выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Адной зь першых кніг, якія пабачылі сьвет у «ПЛ», і стаўся гуменюкоўскі дэбютны зборнік «Водар цела». Гэта было ў 1992 годзе. Ужо быў ліквідаваны «галоўліт» і стала магчыма выдаваць кнігі без цэнзуры.
У 1993 годзе мы засноўваем ТВЛ, часопіс «Калосьсе», літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Юра гарыць жаданьнем працаваць і рабіць канкрэтную справу. Часопіс «Калосьсе» мы практычна выдавалі ўтрох — я, Гумянюк і Мудроў.
Але няўхільна насоўваецца новы парадак, які жорстка і нахабна пачаў вяртаць ранейшыя
Праўда, касьцяк ТВЛ
Нейкі час Юра быў у поўным трансе. Я ня меў ад яго ніякіх вестак месяцамі. Пра яго пачалі ўсе забываць. Не запрашалі ні ў
У мінулым годзе Юра неяк ажывіўся. У нас была такая традыцыя, калі ён прыяжджаў у Беласток, дзе я працаваў, то абавязкова мы зь ім разам абедалі ў кавярні. Абмяркоўвалі навіны, дзяліліся планамі. Балазе 2013 год быў для нас юбілейны —
І вось гэтая трагічная смерць.
Цікава, што Юра ня раз мне казаў, што яго хочуць забіць. Я ўспрымаў гэта з гумарам. Нават жартаваў на гэты конт. Аднойчы я спытаў яго: «Ну што яны з табой зробяць?» «Скінуць з
І вось зараз хочуць давесьці, што гэта было самагубства. Не магу ў гэта паверыць яшчэ і таму, што Юра вельмі любіў сваю старэнькую маці. Калі мы зь ім летась у кастычніку езьдзілі ў Варшаву на прэзентацыю маёй новай кнігі, то Юра за дарогу тры разы ёй тэлефанаваў і амаль з дзіцячым замілаваньнем распытваў, як яна сябе пачувае. І пасьля гэтага пакінуць яе адну. Не магу паверыць.