Суд у Аўстраліі зняў абвінавачванні супраць уладальніка казла па мянушцы Гэры, які быў заспеты паліцыяй Сіднэя за паяданнем кветак каля Музея сучаснага мастацтва.

Відэа Sydney Morning Herald

Інцыдэнт адбыўся ў жніўні мінулага года. Паліцыя выпісала гаспадару жывёлы штраф памерам 460 даляраў, але ён аспрэчыў рашэнне ў судзе.

Суддзя Каралін Бэркел, што разглядала пазоў, прыйшла да высновы, што няма ніякіх доказаў, што казёл Гэры пайшоў да музея менавіта з намерам паласавацца садовымі раслінамі.
Таксама суддзя палічыла, што няма падстаў меркаваць, што да гэтага дзеяння казла падштурхоўваў яго гаспадар.
Як адзначае мясцовая прэса, пасля заканчэння слуханняў казёл не каментаваў рашэнне суда журналістам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?