Вяртацца да шасцідзённага навучальнага тыдня ў Беларусі не плануецца. Аб гэтым паведаміў 23 студзеня ў час online канферэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Сёння ў сферы адукацыі абмяркоўваецца вяртанне да шасцідзённага навучальнага тыдня. «Ад саміх педагогаў паступалі прапановы аб тым, каб зрабіць суботу вучэбным днём. Гэта тэма ўзнімалася неаднаразова, але, падкрэсліваю, сёння ў Міністэрстве адукацыі пытанне аб тым, каб вярнуцца да шасцідзённага навучальнага тыдня, не стаіць», — падкрэсліў Сяргей Маскевіч.

Паводле яго слоў, шосты дзень ва ўстановах адукацыі выкарыстоўваюць для культурных, спартыўных, інтэлектуальных мерапрыемстваў. «Шосты дзень — школьны, і мы працуем над тым, каб 100 працэнтаў вучняў хацелі б прыйсці ў школу, каб займацца там спортам, грамадскай работай, вучыцца ў гуртках, секцыях», — падкрэсліў Сяргей Маскевіч.

У асобных выпадках у суботу для старшакласнікаў праводзяцца факультатывы і дадатковыя заняткі.
Таксама ў выхадны бацькам вучняў лягчэй знайсці час для таго, каб наведаць школу. «Таму цяпер у першую чаргу наша задача ў тым, каб шосты дзень быў максімальна выкарыстаны для развіцця, захавання здароўя, павышэння ўзроўню адносін дзяцей», — падкрэсліў міністр адукацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?