Як чакаецца, сенатары падтрымаюць кандыдатуру Керы.

Выступаючы перад чальцамі камітэта, Джон Керы заявіў, што Злучаным Штатам для захавання вядучай ролі ў свеце неабходна пераадолець уласныя фінансавыя праблемы. Гаворачы аб палітыцы ў дачыненні да Ірана, Керы падкрэсліў, што трэба дамагацца спынення ядзерных даследаванняў, якія могуць прывесці да стварэння Тэгеранам ядзернай зброі.

Кандыдат на пасаду дзяржсакратара таксама запэўніў, што будзе дабівацца больш спрыяльнага клімату ў адносінах паміж ЗША і Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?