Як паведамлялася, улады Швецыі адмовілі Вользе Класкоўскай, якая выдае сябе за журналістку і дзяячку беларускай апазіцыі, у відзе на жыхарства.Першы раз яна атрымала палітычны прытулак у Еўрасаюзе, карыстаючыся наяўнасцю ў яе публікацый у незалежных СМІ, а другі раз спрабавала атрымаць від на жыхарства на грунце свайго новага шлюбу, заключаным з туркам, які жыве ў Швецыі. Аднак паводле шведскага заканадаўства гэта не дае падставы для атрымання віду на жыхарства. Да таго ж, як выглядае, з новым мужам Класкоўская ўжо не жыве. Прынамсі, шведскія органы апекі палічылі становішча сямімесячнага дзіцяці настолькі небяспечным для яго здароўя і выхавання, што адабралі яго ў мамы.
Дарэчы, першая эміграцыя Класкоўскай суправаджалася прыкрым канфліктам з бацькам яе першай дачкі, які не пагаджаўся на ад’езд дзіцяці і спрабаваў дабіцца яе вяртання ў Беларусь.
Тады ў СМІ Класкоўская падавала канфлікт як палітычны заказ супраць яе.
У адказ на рашэнне шведскіх уладаў Класкоўская выступіла з шэрагам гучных публікацый на
Нягледзячы на тое, што, па словах Класкоўскай, яна ўцякала з «беларускага раю», ад «рэпрэсій», яе публікацыі прыцягнулі ўвагу лукашэнкаўскай прапаганды. Вось які матэрыял апублікаваў тэлеканал СТВ. Прыводзім яго даслоўна.
«Улады Швецыі адмовілі грамадзянцы Беларусі, журналістцы Вользе Класкоўскай, і яе
Як вырашыцца канфлікт і з кім застанецца дзіця? Рашэнне за судом Швецыі. У свой час Вольга Класкоўская пісала артыкулы пра нібыта парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і вартасцях заходняй дэмакратыі. Зараз журналістка піша пра тое, як стаіць справа з правамі чалавека ў «дэмакратычнай Еўропе»
Гісторыя Вольгі Класкоўскай пачалася ў 2006 годзе, калі яна разам з маленькай дачкой у пошуках «правоў і свабод» эмігравала ў Польшчу. Аднак не знайшла супольнай мовы з польскімі ўладамі. Тады і вырашыла шукаць шчасця ў Скандынавіі.
У Швецыю Вольга Класкоўская трапіла транзітам праз Нарвегію. Ужо там выйшла замуж і нарадзіла сына. Рашэння ўладаў аб выдачы пасведчання на жыхарства ёй прыйшлося чакаць у лагерах для бежанцаў. Дэмакратычны рай, па словах Класкоўскай, у рэчаіснасці апынуўся пеклам, а яна сама для еўрапейскіх сяброў — няпрошаным госцем.
Вольга Класкоўская, з цыклу артыкулаў:
«Я ж так шмат рэпартажаў зрабіла аб дэмакратычных каштоўнасцях Еўропы… з дня ў дзень далдоніла сваім радыёслухачам, пісала сваім чытачам. А колькі мы кубкаў кавы перапілі з тымі ж еўрапейскімі дыпламатамі і іншымі місіянерамі ў Мінску, Варшаве, на розных фуршэтах / банкетах — усе размахвалі рукамі: маўляў, малайцом, людзі! Змагайцеся за дэмакратыю ў Беларусі! Мы з вамі! Калі справа стала датычыць рэальнай дапамогі — усе… умомант зніклі».
Тэксты «Скандынаўская дэмакратыя для ўцекачоў», «Нарвежскі канцлагер», «Шведскі дурдом» літаральна ўзарвалі Інтэрнэт. Бо ў сваіх артыкулах журналістка проста падрабязна апісала праз што ёй давялося прайсці.
Вольга Класкоўская, з цыклу артыкулаў:
«У транзітным лагеры Танум (Нарвегія). Вакол руіны і жудасныя брудныя баракі. Лес. Нуль цывілізацыі… Транзітны лагер Хашлемон. Таксама ў лесе. Нас селяць у васьмімясцовы жаночы пакой. Сямейныя пары раз’ядноўваюць. А як жа артыкул 13 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека аб «праве на сям’ю»? І наогул разнастайныя канвенцыі па правах чалавека, яго асноўных свабодах? … У многіх абвастрыліся хранічныя захворванні. [Але] дастукацца да доктара — з вобласці фантастыкі… А калі ў сталовай папрасіла малака, для дзіцяці, сказалі, што не паложана. Маўляў, толькі да шасці гадоў».
Нядзіўна, што нядаўна ААН пазбавіла Нарвегію статусу краіны з найвышэйшым узроўнем выканання правоў чалавека
Вольга Класкоўская, з цыклу артыкулаў:
«Размаўляла з [нарвежскай] адміністрацыяй… але мяне ніхто нават і слухаць не хацеў. З’ездзіла я і ў мясцовы філіял [вядомай праваабарончай арганізацыі]. Яны наогул адмовіліся мне дапамагаць… Я прымаю рашэнне тэрмінова з’язджаць у Швецыю. [А там] ніякіх правоў няма. Я не магу карыстацца медыцынай, хоць замужам [за шведам] афіцыйна, не магу атрымліваць на дзіця дэкрэтныя. Ведаеце, яшчэ крыху — і я пачну думаць, што ў нас у Беларусі правы чалавека больш выконваюцца. У прыватнасці, у дачыненні да сямейнага заканадаўства, правоў жанчыны і правоў дзіцяці…».
Сёння Класкоўскай і яе дачцэ пагражае дэпартацыя. Лёс
Зразумеўшы, што ў Еўропе дапамогі не дачакаешся, Класкоўская звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай аказаць ёй садзейнічанне ў вяртанні сына. На яе думку, дзеянні супрацоўнікаў міграцыйнай службы каралеўства ідуць насуперак са шведскім і міжнародным заканадаўствам.
Андрэй Савіных, начальнік упраўлення інфармацыі —
Паводле адкрытых звестак, у 2012 годзе 111 000 замежнікаў атрымалі від на жыхарства ў Швецыі. І тое, што сярод іх не знайшлося месца беларускай прыхільніцы еўрапейскіх каштоўнасцяў, выпадак, вядома, прыватны. Але паказальны».