Чэмпіён свету па біятлоне (1999) і неаднаразовы медаліст Вадзім Сашурын рэзка раскрытыкаваў працу Беларускай федэрацыі біятлона.
«Штат федэрацыі біятлона раздзьмуты да неймаверных памераў. Такая колькасць пасад, што аж смешна.
І першы, і дзясяты кансультант, поўна экспертаў, памочнік памочніка, перакладчыкі і куча намеснікаў. Каго толькі няма!
Парадокс у тым, што гэта не дае вынікаў. У свой час, калі мы заваёўвалі медалі, у гэтай арганізацыі працавалі пяць чалавек. Зразумела, што зараз грошы ёсць, але асвойваць іх трэба больш рацыянальна. А тут анекдот нейкі», — сказаў Сашурын у інтэрв’ю выданню goals.by.

«Зразумейце, калі зірнуць на ўвесь кіраўнічы фундамент біятлона, вы не ўбачыце там былых біятланістаў.

Няма людзей, якія прапусцілі праз сябе ўвесь працэс развіцця біятланістаў. Усе, хто заўгодна, толькі не тыя, хто сапраўды ведае, як заваёўваць медалі.
Я яшчэ ў вочы не бачыў новага старшыні».

Варта нагадаць, што

ўзначальвае федэрацыю былы старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, а намеснікамі з’яўляюцца Віктар Вягера (намеснік старшыні КДБ),
Сяргей Бацяноўскі (зяць Сяргея Лінга, мэнэджэр «Тэхнасаюзпрыбора», чалавек блізкі бізнэсоўца Уладзіміра Пефціева), Ігар Кузняцоў (начальнік школы КДБ), Алег Абызаў (былы намеснік старшыні памежнага камітэта) і трэнер Андрыян Цыбульскі.

У мужскім біятлоне сёння катастрафічная сітуацыя. Біятланісты рэдка трапляюць у першыя 40 па выніках гонак. Тым не менш, па словах Сашурына, перад мужчынамі пастаўлена задача заваяваць два медалі на Алімпіядзе ў Сочы, што выглядае фантастыкай. Досвед біятланістаў, што неаднакроць бралі ўзнагароды для Беларусі — Сашурына, Айдарава, Драчова — федэрацыяй не запатрабаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?