На тэрыторыі брэсцкага рэчавага рынку «Стары горад» 18 лютага здарыўся пажар.

Як паведаміўпрэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 17.21 інфармацыя аб здарэнні на вуліцы Луцкай паступіла ў службу «101». За 12 хвілін пажар быў патушаны.

Агнём пашкоджаныя маёмасць і ўнутранае аздабленне 12 гандлёвых павільёнаў па продажы трыкатажных вырабаў, а таксама дах над імі. Пацярпелых няма.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Блок гандлёвых павільёнаў памерам 6×50 метраў складаецца з 35 цэльнаметалічных гандлёвых пунктаў. 18 лютага на рынку быў выхадны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?