Упершыню высокі сірыйскі чыноўнік заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з паўстанцамі, якіх раней Дамаск адназначна называў «тэрарыстамі». Праўда, заяву зрабіў міністр па пытаннях нацыянальнага прымірэння, а не чалавек з блізкага кола Асада. Гэтага міністра прызначылі з ліку «прыдворнай апазіцыі» пасля пачатку паўстання.

Паўстанцы ў Сірыі кантралююць большасць раёнаў, заселеных сунітамі. Пад кантролем Асада застаюцца раёны і кварталы, заселеныя алавітамі і хрысціянамі, а таксама Дамаск і Алепа, найбольшыя гарады краіны. Раёны пражывання курдаў і друзаў перайшлі пад кантроль этнічнага апалчэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?