Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле спадзяецца, што афіцыйны Мінск возьме актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы «Дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі».
Пра гэта ён заявіў 20 лютага ў Бруселі на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці — каардынатарамі ініцыятывы.

Як паведамляе прэс-служба Фюле, на сустрэчы абмяркоўваліся прыярытэты мадэрнізацыі Беларусі і шляхі іх дасягнення, а таксама ўмовы працы няўрадавых арганізацый у краіне.

Фюле «ўзяў пад увагу» прапановы ўдзельнікаў сустрэчы, якія датычацца судовай, сацыяльнай і эканамічнай рэформ.

Ён таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі як аднаго з прыярытэтаў ЕС. «Дыялог аб мадэрнізацыі з’яўляецца вельмі добрым прыкладам, які паказвае, што грамадзянская супольнасць гатова зрабіць важны ўнёсак у мадэрнізацыю краіны, — адзначыў Фюле. — Я спадзяюся, што беларускія ўлады заўважаць гэту гатоўнасць і зробяць свой ўнёсак у гэты дыялог. Я лічу, што гэта важны інструмент для падрыхтоўкі неабходных рэформ па мадэрнізацыі краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?