Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па замежных крэдытных рэсурсах на 1 лютага 2013 года склала амаль 1,5 млрд. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Нарматыўны капітал «Беларусбанка» на 1 лютага склаў 20,3 трлн. рублёў. Статутны фонд складае 16,2 трлн. рублёў, ці 1 млрд. 388 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень 2013 года павялічылася на 3%, ці на 4 трлн. рублёў, і склала 133 трлн. рублёў.

Аб’ём сродкаў юрыдычных асоб і бюджэтных арганізацый на пачатак лютага склаў 44 трлн. рублёў.

Аб’ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 1 лютага склаў 1,2 трлн. рублёў, у тым ліку амаль 480 млрд. рублёў і 78 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) склалі 38 трлн. рублёў, у тым ліку 14,3 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 2,7 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 1 лютага праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнуты 601 млрд. рублёў, у тым ліку 10 млрд. руб., 54 млн. дол. США, 10 млн. еўра.

Аб’ём крэдытаў кліентам банка склаў 88 трлн. рублёў, у тым ліку крэдыты юрыдычным асобам — 59 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам — 29 трлн. рублёў.

Рэшткі запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з указамі прэзідэнта (№ № 13, 185, 195, 75, 368) па стане на 1 лютага дасягнулі 26 трлн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?