Аляксандр Лукашэнка патрабуе выканання дзяржаўных стандартаў якасці пры вытворчасці прадуктаў.
Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Мінскі камбінат хлебапрадуктаў.

«Ніякіх тэхнічных умоваў, толькі дзяржстандарты. І не дай бог мы ад гэтага адыдзем», — падкрэсліў Лукашэнка. «Каштоўнасць нашай прадукцыі ў тым, што ў нас натуральны прадукт. І гэта я чую ўсюды — у Расіі, ва Украіне і далёка за межамі былога Саюза. Хлеб — хлебам пахне, мясныя вырабы — гэта мяса, а не соевыя і іншыя напаўняльнікі», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што «людзі гатовыя плаціць ў 3 разы большую цану, але каб гэта было натуральнае».

Лукашэнка падкрэсліў, што мае намер яшчэ вярнуцца да гэтага пытання пазней. «Гэта наша найвялікшая заслуга, што мы захавалі дзяржаўныя стандарты савецкіх часоў і іх палепшылі, узмацнілі», — мяркуе ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?