Рэпелентны састаў на аснове дыэтылталуаміда ДЭТА доўгі час лічыўся эфектыўным сродкам ад камароў, аднак прынцып працы рэпелентаў да канца не быў вывучаны. Нядаўнія даследаванні навукоўцаў з Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны паказалі, што нясякомым проста не падабаецца пах сродку, але з часам яны выпрацоўваюць супраціўляльнасць да прэпарата.

Каб высветліць, чаму камары прыстасоўваюцца да рэпелентаў, даследчыкі прымацавалі электроды да антэнаў насякомых.

«Мы змаглі запісаць рэакцыю рэцэптараў на антэнах насякомых на ДЭТА і выявілі, што камары ўжо не такія адчувальныя да хімічных злучэнняў. Падчас першага ўздзеяння хімічнага рэчыва змяняецца іх нюхальных сістэма і іх здольнасць адчуваць пах ДЭТА, што робіць яго менш эфектыўным. Камары вельмі, вельмі хутка эвалюцыянуюць», — расказаў даследчык Джэймс Логан.

Дыэтылталуамід, аснова рэпелентнага саставу ДЭТА, уяўляе сабой хімічнае злучэнне N,N-дыэтыл-мета-талуамід і быў распрацаваны войскам ЗША ў 1946 годзе для абароны асабістага складу ў рэгіёнах з вялікай колькасцю насякомых. У ЗША зарэгістраваны для грамадзянскага выкарыстання ў 1957 годзе. На рынку ў складзе рэпелентаў

індывідуальнага выкарыстання ён прысутнічае з 1965 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?