У вёсцы Яроміна Гомельскага раёна на пажары загінула чатырохгадовае дзіця, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Пажар адбыўся позна вечарам у доме, дзе жыве шматдзетная сям’я.

Бацька адсутнічаў, а маці выйшла да суседзяў. У доме заставалася чацвёра малалетніх дзяцей.
Вяртаючыся, яна ўбачыла дым і кінулася ў жыллё. Маці здолела вынесці траіх дзяцей, пасля чаго згубіла прытомнасць.

Да моманту прыезду ратавальнікаў дах гарэў адкрытым полымем. У адной з пакояў было знойдзена чатырохгадовае дзіця. Выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?