Лідар сацыял-дэмакратычнай партыі «Наперад» Алека Хаманд, што патрабавала строгага кантролю за новымі радовішчамі выспы замежнымі прадпрыемствамі, абраная прэм’ер-міністрам Грэнландыі, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Нягледзячы на перамогу на выбарах парламент (абіраецца 31 дэпутат), прадстаўнікі партыі «Наперад» выказалі гатоўнасць стварыць кааліцыю ў грэнландскім урадзе.

У ходзе перадвыбарнай кампаніі Хаманд, змяняючы на пасадзе кіраўніка ўрада лідара партыі «Народная супольнасць», спевака Куупіка Клейста, абяцала выбаршчыкам абкласці высокімі падаткамі горназдабыўныя кампаніі, якія атрымалі права распрацоўваць радовішчы ўрану, нафты і рэдказямельных металаў на астраўной тэрыторыі.

Многія грэнландцы выказвалі жаданне паменшыць залежнасць аўтаноміі ад Даніі, чые субсідыі складаюць не менш як дзве трэці ад эканомікі выспы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?