«Я знаходжуся ў раёне, дзе раней быў затор. Затор ліквідаваны.
У выніку зладжанасці сумесных дзеянняў дарожных службаў і ДАІ, пашкоджаныя машыны адбуксаваныя ў бяспечнае месца, снежныя заносы расчышчаныя, рух адноўлены, але хуткасць руху пакуль не высокая», — распавёў афіцэр прэс-службы ДАІ.
Супрацоўнік ДАІ таксама паведаміў, што на прылеглым участку Слуцкай шашы рух таксама ажыццяўляецца ў абодвух напрамках — і ў Мінск, і з Мінска.
Паводле яго слоў, вецер заціх, снегапад стаў менш інтэнсіўным. Аднак сітуацыя на дарогах пакуль не садзейнічае бяспечнаму руху, таму кіроўцам па-ранейшаму не рэкамендуецца выязджаць гэтай ноччу на трасы Мінскай вобласці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?