Сям'я Парэцкіх мае трохпакаёвую кватэру ў чатырохпавярховым кааператыўным доме.

Сям'я Парэцкіх мае трохпакаёвую кватэру ў чатырохпавярховым кааператыўным доме.

Гэта побач з прыгожым Хай Паркам.

Гэта побач з прыгожым Хай Паркам.

Побач вулiца Блур з крамамі.

Побач вулiца Блур з крамамі.

Як і большасці падобных шматпавярховікаў, у доме, дзе жывуць Парэцкія, ёсць супольная пральня.

Як і большасці падобных шматпавярховікаў, у доме, дзе жывуць Парэцкія, ёсць супольная пральня.

У Парэцкіх трое дзяцей.

У Парэцкіх трое дзяцей.

На кухонным стале стаяць коцікі.

На кухонным стале стаяць коцікі.

Малыя дурэюць аднолькава ва ўсім свеце.

Малыя дурэюць аднолькава ва ўсім свеце.

Уваход у пад'езд.

Уваход у пад'езд.

Над ганкам - канадскі сцяг.

Над ганкам - канадскі сцяг.

Набярэжная, возера Антарыа - за 10 хвілін ад хаты.

Набярэжная, возера Антарыа - за 10 хвілін ад хаты.

Недалёка прыпынак трамвая.

Недалёка прыпынак трамвая.

Паштовыя скрыні ў пад'ездзе - усё чысцюткае.

Паштовыя скрыні ў пад'ездзе - усё чысцюткае.

Побач возера з лебедзямi.

Побач возера з лебедзямi.

Сярэднi Пятрусь яшчэ адпачывае.

Сярэднi Пятрусь яшчэ адпачывае.

У гасцёўні.

У гасцёўні.

У дзіцячым пакоі.

У дзіцячым пакоі.

Сафія ў калідоры.

Сафія ў калідоры.

Усе разам.

Усе разам.

Хол пад'езда.

Хол пад'езда.

Аляксей Парэцкі нарадзіўся ў Мінску, у сям’і супрацоўніка Філармоніі. Скончыў Інстытут культуры, працаваў y Прэзідэнцкай бібліятэцы Дома ўрада. Падчас навучання ў інстытуце выйграў грант на навучанне ў ЗША, дзе скончыў універсітэт Святога Яна па спецыяльнасці «бібліятэчныя і інфармацыйныя тэхналогіі». З 2002 у Канадзе. Працуе ў буйной страхавой кампаніі інфармацыйным аналітыкам, паралельна навучаецца ў Бізнэс-школе пры ўніверсітэце Таронта. Цяпер у дэкрэтным адпачынку.

Вольга нарадзілася ў Мінску, скончыла БДУ па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура». Хобі — каліграфія. Пасля заканчэння крыху працавала настаўніцай у школе, потым бухгалтаркай у прыватнай фірме. У Канадзе з 2007. Хатняя гаспадыня.

Аляксей: «У Канаду трапіў ужо пасля заканчэння ўнівера ў Нью-Ёрку. Гэта краіна заўсёды была мне цікавая. У Беларусі бракавала грошай, заробак быў усяго 150 даляраў, дый наогул вольнага паветра неставала. Потым і жонку сюды перавёз. Так што на амерыканскім кантыненце я чалавек бывалы».

Вольга: «За межы краіны я не збіралася. Я наагул не авантурная. Мне патрэбна ўсё дакладна ўзважыць — за, супраць. Дый Беларусь вельмі люблю. Але з Аляксеем удалося хутка» (смяецца).

Сям’я жыве ў чатырохпавярховым будынку у вельмі прыгожым месцы пад назвай Лебядзіная вёска ў раёне Хай-парка. Такая ціхая затока непадалёка ад сэрца горада, Даўнтаўна. Да возера Антарыа — 8–10 хвілін пешшу, да парка — столькі ж. Да вядомай вежы СN Tower — таксама недалёка. Крам паблізу няма, але гэта не праблема — некалькі хвілін на машыне — і ты на вуліцы Блур, на якой крам на любы густ.

Аляксей: «Жывём тут 4 гады. Будынак кааператыўны. Гэта значыць, няма ўласніка. Людзі, якія жывуць тут у кватэрах, плацяць іпатэку за будынак, а калі выплацяць, прыблізна праз паўтара года, то будуць плаціць толькі за абслугоўванне. Але набыць кватэру ва ўласнасць не ўдасца. Вось такі кааператыў. Якая карысць? Звычайна ў гэтым раёне трохпакаёвыя кватэры як у нас (дзве спальні і гасцёўня), каштуюць 1300–1400 даляраў за месяц, а то і болей. Мы плацім 900. Ёсць і гараж у суседнім будынку.

Вольга: «Ёсць некалькі будынкаў паблізу, таксама кааператыўныя, дзе кватэру набыць можна. У Канадзе варыянтаў з жытлом шмат».

Бацькі цяпер не працуюць, бо трое малых, якія нарадзіліся ўжо ў Канадзе, патрабуюць штохвіліннай увагі.

Вольга: «Калі нарадзіўся Паўлік, Аляксей афіцыйна пайшоў у аплачаны адпачынак па доглядзе за дзіцём, бо ён працаваў і мог атрымліваць грошы па страхоўцы. Я тут не працавала, толькі падпрацоўвала. Трэ’ было дзецьмі займацца».

Аляксей: «Так, я ў дэкрэце (смяецца). Атрымліваю фінансавую дапамогу ад дзяржавы, плюс на дзяцей грошы даюць. З усімі выплатамі атрымліваецца 2500 на месяц. Гэта менш, чым я атрымліваў на працы, але жыць можна. Калі дадаць яшчэ пазыку, якую я атрымаў на навучанне ў Бізнэс-школе і якую мне не трэ’ будзе вяртаць, то атрымліваецца някепска.

Яны хаця і з’ехалі з Беларусі, але не выключаюць, што калісьці вернуцца, бо pадзіма заўсёды ў сэрцы. Паміж сабой імкнуцца размаўляць па-беларуску.

Аляксей: «Я вельмі сумую па доме, і мы не пакідаем надзеі вярнуцца ў Беларусь. Але не пры цяперашняй уладзе і эканамічным становішчы. У Канадзе атрымліваецца быць самому сабе гаспадаром, чаго не скажаш пра Беларусь. Амерыка навучыла мяне па-іншаму паглядзець шмат на што. Там я сустрэў шмат цікавых людзей, такіх знакамітых беларусаў, як Вітаўт і Зора Кіпелі, якія дапамаглі мне зразумець важнасць сваёй культуры, сваёй мовы, натхнілі размаўляць на ёй».

Вольга: «Вядома, бракуе родных, але з малымі не засумуеш. Дый беларусы з нашага грамадскага цэнтра не дадуць засумаваць (смяецца). Дзякуй Богу, што ёсць месца ў Таронта, дзе можна пачуць беларускую мову, паўдзельнічаць у мерапрыемствах, карацей, духоўна адпачыць».

Жадаем усім беларусам здароўя, болей усмешак, каб і на Бацькаўшчыне людзі хутчэй адчулі сапраўды вольнае паветра. Жыве Беларусь!

* * *

А яшчэ Аляксей Парэцкі спявае ў беларускім хоры Таронта «Яваровы людзі». На гэтым відэакліпе ён сядзіць пасярэдзіне, з двума дзецьмі на руках:

Расказвайце таксама пра сваё жыццё-быццё, дасылайце фоты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?