Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга атрымаў пісьмовае папярэджанне ад маёра міліцыі Слонімскага РАУС Ігара Клыбіка. У ім маёр міліцыі «перасцярагае аб недапушчальнасці парушэння парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікітавання».

Нагадаем, што слонімцы тройчы падавалі заяўкі на правядзенні мерапрыемстваў з нагоды 95-годдзя БНР, але на ўсе атрымалі адмоўныя адказы. Тым не менш, Іван Шэга сказаў, што Дзень Волі ў Слоніме будзе адзначацца.

Іван Шэга — доктар-хірург і вядомы ў рэгіёне чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?