Дзесяць падворкаў у вёсцы Белавуша, адзін дом і чатыры падворкі ў вёсцы Манькавічы Столінскага раёна падтопленыя паводкавымі водамі Гарыні, паведамляе сайт МНС. Вышыня падтаплення сягае да 30 см.

У Манькавічах пяць чалавек, з якіх трое — дзеці, часова перасяліліся да сваякоў.

У выніку ўздыму ўзроўню вады ў рэках Прыпяць, Гарынь, Простыр, Ведрыч на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей застаюцца падтопленымі паводкавымі водамі 3 участкі дарог, 92 падворкі, 1 жылы дом, 32 дачных дома, 50 гаспадарчых пабудоў (Жыткавіцкі р-н — 9 падворкаў, 1 гаспадарчая пабудова; Мазырскі р-н — 54 падворкі, 46 гаспадарчых пабудоў, 32 дачных дома; Петрыкаўскі р-н — 3 участка дарог, 6 падворкаў; Рэчыцкі р-н — 7 падворкаў; Пінскі р-н — 2 падворка, 2 гаспадарчыя пабудовы; Столінскі р-н — 14 падворкаў, 1 жылы дом, 1 гаспадарчая пабудова).

Жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушана, вядзецца пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?