Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі спыніла нелегальны канал пастаўкі з Расіі ў Беларусь бананаў.

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, буйная партыя бананаў вытворчасці Эквадора без адпаведных дакументаў канфіскаваная на адным са складоў у Мінску. На яго тэрыторыі аператыўнікі затрымалі два аўтацягнікі з бананамі, на транспарціроўку якіх у кіроўцаў не было адпаведных дакументаў. Кіроўцы сказалі, што 33 тоны бананаў яны прывезлі з Санкт-Пецярбурга і збіраліся разгрузіць на складзе ў Мінску.

Пры далейшым аглядзе складскога памяшкання аператыўнікі знайшлі на захоўванні яшчэ адну партыю бананаў — больш як 39 тон, таксама без адпаведных дакументаў.

Усяго падчас аперацыі канфіскавана больш як 70 тон бананаў на агульную суму звыш 1 млрд. рублёў.

Тавар пакінуты на адказнае захоўванне на складзе, матэрыялы праверкі адпраўленыя ў падатковую інспекцыю для вырашэння пытання аб складанні адміністрацыйнага пратакола па арт.12.17 ч.4 КоАП (парушэнне правілаў ганлдю і аказанне паслуг насельніцтву).

Пастаўшчык тавару ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?