Марцін Скарсэзэ і кампанія Miramax здымуць тэлесерыял, заснаваны на сваім фільме «Банды Нью-Ёрка» 2002 года.

У арыгінальным фільме расказвалася пра нью-ёркскія крымінальныя групоўкі, якія дзейнічалі ў сярэдзіне і другой палове XIX ст.

У серыяле падзеі будуць разгортвацца ў пачатку XX ст.
Стваральнікі праекта плануюць надаць увагу не толькі бандам з Нью-Ёрка, але і аналагічным групоўкам, што былі ў іншых гарадах - напрыклад, у Чыкага.
«Гэты перыяд амерыканскай гісторыі багаты персанажамі і падзеямі, пра якія немагчыма было б расказаць вычарпальна ў двухгадзінным фільме», - заявіў Скарсэзэ.

Калі менавіта тэлеверсія «Бандаў Нью-Ёрка» выйдзе ў эфір, не ўдакладняецца.

Трэйлер да фільма 2002 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?