Гэта вынікае з распрацаванага міністэрствам законапраекта аб унясенні зменаў у Закон "Аб адходах вытворчасці і спажывання" (апублікаваны на сайце міністэрства). Дакумент адмяняе сістэму гарантый па ўтылізацыі аўтамабіляў - такім чынам Расія "выканае свае абавязкі сябра СГА па ўраўноўванні ў правах айчынных вытворцаў і імпарцёраў".

Прыняцце такога рашэння запатрабуе шэрагу захадаў па захаванні адзінага рынку аўтамабіляў унутры Мытнага саюза,
адзначае прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Распрацаваны законапраект яшчэ не паступаў на ўзгадненне ў Мінэканамразвіцця, сказаў яго прадстаўнік. У Мінфіне на пытанні "Ведамасцяў" не адказалі. Папраўкі плануецца ўнесці на разгляд ва ўрад да канца красавіка, казаў на гэтым тыдні міністр прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў (яго словы перадаў "Прайм"). У выпадку зацверджання папраўкі ўступяць у сілу з 1 ліпеня 2013 г., вынікае з тэксту законапраекта.

Збор выплачваюць імпарцёры, а мясцовыя аўтавытворцы замест гэтага могуць гарантаваць утылізацыю выпусканых машын. Базавая стаўка для легкавых аўтамабіляў - 20 000 расійскіх рублёў, для грузавікоў і аўтобусаў - 150 000 рублёў. Прадукцыя аўтавытворцаў з Беларусі і Казахстана, якія ўзялі на сябе гарантыі па ўтылізацыі, зборам пры імпарце ў Расію не абкладаюцца.

У мінулым годзе ў Расію з Беларусі было ўвезена больш за 76 000 машын, паводле дадзеных "АСМ-холдынгу". Для параўнання: з Казахстана ў студзені-лістападзе 2012 увезена менш за 40 шт.

Асноўны аўтавытворца Беларусі - МАЗ. У 2012 г. ён выпусціў каля 22 854 грузавых аўтамабіляў і больш за 2000 аўтобусаў. Прадстаўнікі МАЗа і беларускага Савета міністраў на запыты "Ведамасцяў" не адказалі. На расійскі рынак прыпадае каля 80% усіх продажаў МАЗа, адзначаў у снежні 2012 г. у інтэрв'ю "Ведамасцям" гендырэктар КамАЗа Сяргей Кагогін. Дзяржпакеты МАЗа і КамАЗа могуць быць унесеныя ў расійска-беларускае СП (умовы яшчэ не зацверджаныя). Ці перашкодзіць праекту неабходнасць выплаты збору пры пастаўках МАЗа ў Расію, прадстаўнік КамАЗа не стаў каментаваць. "Перамовы аб альянсе працягваюцца, і для нас МАЗ застаецца канкурэнтам", - заўважае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?