Аб'ём асабістых грашовых пераводаў з Расіі ў Беларусь у 2012 годзе склаў 843 млн даляраў ЗША, павялічыўшыся на 51,6% у параўнанні з 2011 годам (556 млн. даляраў). Пра гэта сведчаць звесткі Цэнтрабанка РФ.

Так, у I квартале 2012 года ў Беларусь было пераведзена 152 млн даляраў, у II квартале — 195 млн, у III квартале — 239 млн, у IV квартале — 258 млн.

Лідарам па аб'ёме пераведзеных з РФ сродкаў у 2012 годзе стаў Узбекістан — 6,241 млрд даляраў (на 30,1% больш, чым у 2011 годзе), далей ідуць Украіна — 3,397 млрд (на 11,5% больш), Таджыкістан — 3,125 млрд даляраў (на 15,5% больш).

Усяго аб'ём асабістых пераводаў з Расіі ў краіны СНД у 2012 годзе дасягнуў 20,110 млрд даляраў ЗША, што на 21,7% больш за паказчык мінулага года.

Гэта грошы, якія пераводзяць сем'ям на радзіму гастарбайтары. Згодна з трактоўкай ЦБ РФ, «асабістыя пераводы ўяўляюць сабой даход хатніх гаспадарак, які паступае з-за мяжы ад іх членаў і ад дамашніх гаспадарак-нерэзідэнтаў і звязаны, як правіла, з часовай ці пастаяннай міграцыяй насельніцтва. Пераводы могуць ажыццяўляцца як па афіцыйных каналах — праз банкі, паштовыя аддзяленні, сістэмы грашовых пераводаў, гэтак і шляхам перадачы наяўных грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў ад члена дамашняй гаспадаркі сваёй дамашняй гаспадарцы ці ад адной хатняй гаспадаркі іншай».

Звяртае ўвагу, што колькасць грашовых пераводаў ад беларусаў у пераводзе на колькасць насельніцтва параўналася з украінскім паказнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?