Нагадаем, мінулай восенню 41 асобнік фотаальбома «Беларусь Прэс Фота 2011» не здолеў пераехаць літоўска-беларускую мяжу — альбомы канфіскавалі мытнікі. Раней у Беларусь гэтыя альбомы ўвозіліся афіцыйна, для чаго былі зробленыя ўсе неабходныя дакументы.

5 красавіка сёлета адна з арганізатараў конкурсу, Юлія Дарашкевіч, атрымала ліст з КДБ, згодна з якім у выданні «утрымліваюцца мэтанакіравана змененыя, не адпавядаючыя рэчаіснасці здагадкі аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь», а сам альбом «прыніжае нацыянальны гонар». Фотаальбом прызналі экстрэмісцкім на падставе экспертнай ацэнкі. На 17 красавіка Юлію Дарашкевіч выклікалі ў суд Ашмянскага раёна.

Як піша ў сацыяльных сетках Дарашкевіч, ёй дазволілі перапісаць тэкст экспертызы альбома.

Высветлілася, што экстрэмізм знайшлі нават у рубрыках «Спорт» і «Прырода».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?