«Працы па навядзенні парадку ў горадзе неабходна актывізаваць, і не толькі на дваровых тэрыторыях, але і ўнутры будынкаў. Больш актыўна трэба прыцягваць работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў горада. Пакуль з гэтым ёсць праблемы,
— сказаў Мікалай Ладуцька. — Мінск павінен быць цалкам прыведзены ў парадак да 5 мая, толькі сіламі работнікаў камунальных службаў зрабіць гэта немагчыма».

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска Наталля Жукава падкрэсліла, што працы па добраўпарадкаванні сталіцы праводзяцца нездавальняюча.

«У неналежным стане знаходзяцца 24% аб’ектаў, сярод якіх ўнутрыдваровыя тэрыторыі, аб’екты раённых рэмаўтадораў, УП «Зелянбуд», будаўнічыя аб’екты. Інтэнсіўнае раставанне снегу пакажа, што іх нашмат больш», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?