Першы ў свеце смартфон для людзей, якія маюць праблемы са зрокам, хутка з'явіцца ў продажы. Індыец Суміт Дагар, які працуе над ім ужо тры гады, заявіў, што створаны ім прататып «смартфона Брайля» праходзіць праверку ў Інстытуце афтальмалогіі ў Хайдарабадзе і ўжо атрымаў шмат станоўчых водгукаў. Прылада мае механічны дысплей, які складаецца з мноства выступаў-«пікселяў» рознай даўжыні. Такім чынам, нумар ці SMS-паведамленне будзе адлюстроўвацца шрыфтам Брайля. У будучым плануецца распрацаваць матэматычныя і лагічныя гульні для «брайлеўскага дысплея» ды іншыя дадаткі, якімі вылучаюцца сучасныя мабільныя гаджэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?