Супрацоўнікі Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна заяўляюць, што журналісты змогуць атрымаць перадачы толькі пасля суда ў панядзелак.
Саміх Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча міліцыянты вінавацяць паводле артыкула 23.4 КоАП у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Пра гэта ў ЦІП паведамілі
Нагадаем, што журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя пасля сканчэння дазволенай мінскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні.
Суды над затрыманымі журналістамі адбудуцца ў панядзелак, 29 красавіка, па адрасе: Лагойскі тракт, 3, 10:00.
0
0
0
0
0
0