Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, гэта адбылося апоўначы 28 красавіка на вуліцы Маскоўскай. На 10-класніцу спачатку ўчыніў наезд кіроўца «Форда-Фокуса», затым яна трапіла пад колы аўтамабіля «Мерседэс-Бэнц». Пацярпелая ад атрыманых траўм памерла на месцы.

«За рулём «Мерседэса» знаходзіўся 24-гадовы мясцовы жыхар. 23-гадовы берасцеец, які кіраваў аўтамабілем «Форд-Фокус» з месца здарэння паехаў. Праз паўгадзіны пасля ўчынення ДТЗ яго затрымалі дома супрацоўнікі групы вышуку батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС», — сказала Сахарчук.

Устаноўлена, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.
Па факце аварыі распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана шэсць ДТЗ, у якіх два непаўналетнія загінулі і чатыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?