Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў суботу каля 21.00 на аўтадарозе Нялюбы — Доры — Слабада — Яршэвічы.

Як распавёў начальнік штаба Валожынскага РАУС Аляксей Ярашэвіч, за рулём аўтамабіля «Хонда Акорд» знаходзілася жыхарка Мінска, 1981 года нараджэння, яна не мела правоў.

«Аўтамабіль рухаўся ў кірунку Дораў. Кіроўца няправільна выбрала хуткасць руху, у выніку чаго машына з'ехала ў кювет і некалькі разоў перакулілася», — адзначыў Аляксей Ярашэвіч.

Ён таксама дадаў, што жанчына-кіроўца загінула на месцы.
Яе непаўнагадовы сын, 2007 нараджэння, які знаходзіўся ў салоне, з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені, цяжкім ударам мозгу і закрытым пераломам правага сцягна са зрушэннем дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Валожынскай раённай бальніцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?