У суботу, 27 красавіка, каля вёсцы Забор'е ў Вілейскім раёне сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі «ГАЗ-66».
Сутыкненне двух грузавых аўтамабіляў, якія перавозілі дровы, адбылося раніцай ў 9:37 на 8-м кіламетры аўтадарогі Хаценчыцы — Радашковічы. Па папярэдняй інфармацыі, адзін з аўтамабіляў выехаў на паласу сустрэчнага руху.
З дапамогай гідраўлічнага інструменту з адной машыны выратавальнікі дасталі 45-гадовага кіроўцу, з другой – 40-гадовага кіроўцу і яго бацьку.
Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу з дыягназамі множныя пераломы ног, удары цела.
0
0
0
0
0
0