На сайт Гомельскага каталіцкага партала прыйшоў ліст з просьбай аб дапамозе, якая тэрмінова неабходна 19-гадовай Дашы Журбіной. У дзяўчынкі ДЦП, геміплегія і сутаргавы сіндром. Дашы рабілі аперацыю, спрабуючы выратаваць яе.

— У ліпені маёй дачушцы трэба быць на пасляаперацыйным лячэнні ў клініцы Германіі, а грошай на аплату клінікі катастрафічна не хапае. Калі ў Вас ёсць магчымасць дапамагчы нам прайсці лячэнне, то мы будзем Вам бясконца ўдзячныя. Нават невялікая сума здольная зрабіць цуд у агульным патоку дапамогі ад добрых людзей. Просім Вас, дапамажыце, калі ласка, — піша гамяльчанка Наталля Журбіна.

Даша стала такой пры нараджэнні:

- Невядома, каму было больш балюча —0 мне нараджаць ці Дашы нараджацца. Напэўна, усё ж Дашы, яна ж толькі прыходзіла ў жыццё — прадзіраючыся, прарываючыся, задыхаючыся. Прыходзіла няправільна, па канонах лекараў, парушаючы пакладзеныя нормы, таму яе не пускалі, спрабавалі «вярнуць назад», каб яна абдумалася там і пайшла б правільнай дарогай... А потым дачушку загарнулі ў коўдру з галавой, як рэч нейкую, нават не паказалі мне, і панеслі, сказаўшы, што ўсё потым раскажа дзіцячы лекар. Вось так пачалося наша жыццё...

Усю інфармацыю аб Дашы ахвотныя ёй дапамагчы знойдуць на сайце dashahelp.ru
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?