Затрыманаму ўчора, 16 жніўня, у Дзень Салідарнасьці каля кінатэатра «Масква» моладзеваму актывісту Нікіту Сасіму суд Цэнтральнага раёну Менску адмераў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што ўчора Мікіта Сасім быў схоплены невядомымі й зьвезены на машыне УАЗ. Інцыдэнт адбыўся а 21.30 каля кінатэатру «Масква», калі малады чалавек кіраваўся дахаты. Паводле відавочцаў, з машыны зь дзяржнумарамі 9215 ЕЕ70 выбраліся людзі ў цывільным і з грубай фізычнай сілы запіхнулі Мікіту ў аўтамабіль.

Суд прайшоў сёньня. Асудзілі Сасіма за дробнае хуліганства.

Ул. інф.

Здымак Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0