У чацвер вызначыліся ўдзельнікі фінальнага матчу футбольнай Лігі Еўропы 2012/2013 — імі сталі лонданскі «Чэлсі» і партугальская «Бенфіка».

У Лондане леташні пераможца Лігі чэмпіёнаў «Чэлсі» выйграў у швейцарскага «Базэля» з лікам 3:1. Тыдзень таму футбалісты «Чэлсі» перамаглі з лікам 2:1.

Партугальская «Бенфіка» гуляла ў Лісабоне з турэцкім «Фенербахчэ», які выбіў з Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ, і выйграла 3:1 (першы матч — 0:1).

Фінал пройдзе 15 мая ў Амстэрдаме.

«Чэлсі» двойчы перамагаў у Кубку ўладальнікаў кубкаў УЕФА: у 1971 г. і 1998 г.

«Бенфіка» — слаўны партугальскі клуб, 33-разовы чэмпіён краіны, у 1961—1962 гг. пад кіраўніцтвам венгерскага спецыяліста Белы Гутмана, двойчы выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. На прапанову застацца ў клубе — тады наймацнейшым клубе Еўропы, які спыніў гегемонію непераможнага «Рэала» — і выйграць яшчэ не адзін еўракубак,

Гутман сказаў: «Больш кубкаў не будзе». З тых часоў «Бенфіка» пяць разоў гуляла ў фіналах Кубка чэмпіёнаў і аднойчы ў фінале Кубка УЕФА, але кожны раз цярпела паразы.

Як будзе гэтым разам?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?