Бомбы, узарваныя на фінішы Бостанскага марафону 15 красавіка, былі вырабленыя ў кватэры, дзе забіты пры затрыманні тэрарыст Тамерлан Царнаеў жыў са сваёй жонкай Кэтрын Расэл і сынам, паведамляе CNN са спасылкай на блізкую да расследавання крыніцу.

Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не агучваецца.

Увечары ў чацвер з'явілася паведамленне, што Расэл адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам. Аднак следства пакуль не кажа пра тое, ці ведала жанчына пра тэракт. Яе адвакат раней заяўляў, што выпадак стаў абсалютным шокам для Кэтрын і яе сям'і.

Дарэчы, цела Тамерлана Царнаева было выдадзена сваякам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0