Старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова канстатуе запаволенне інфляцыі ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла сёння журналістам.

«Тая аператыўная інфармацыя, якая ёсць за тры тыдні, гаворыць пра тое, што інфляцыя па красавіку складзецца ніжэйшай, чым мы разлічвалі», — адзначыла Надзея Ермакова.

Старшыня праўлення Нацбанка ўдакладніла, што афіцыйную статыстыку плануецца атрымаць на наступным тыдні.

Закранаючы прагноз па ВУП, Надзея Ермакова сказала: «Нацыянальны банк не задавальняе той тэмп ВУП, які ёсць. Мы павінны рухацца хутчэй, у нас ёсць усе магчымасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?