На працоўнай нарадзе ў старшыні Мінскага аблвыканкама прынялі рашэнне забараніць выкарыстанне піратэхнічных вырабаў і адкрытага агню падчас святкаванняў выпускных і апошніх званкоў.

Тлумачаць гэта наступным чынам:

– Усё хараство ліхтарыка ў адкрытым агні. А паколькі траекторыю яго палёту прадказаць немагчыма, ліхтарык можа паляцець куды заўгодна і спыніцца, напрыклад, на даху дома, балконе, ўляцець у адкрытае акно. Такі некантраляваны палёт можа стаць прычынай пажару.

Калі вы хочаце ўпрыгожыць залу паветранымі шарамі альбо надзіманымі дэкарацыямі, ні ў якім разе нельга напаўняць іх гаручымі газамі (напрыклад, вадародам альбо метанам), бо можа здарыцца выбух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?