Цягам апошніх пяці гадоў у Мінску назіраецца тэндэнцыя зніжэння колькасці членаў добраахвотных дружын. У параўнанні з 2009 годам колькасць членаў гэтых утварэнняў зменшылася на 51%. Такія даныя размешчаны на сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Усяго ў Мінску створаны і функцыянуюць 138 добраахвотных дружын, з іх 56 — тэрытарыяльныя і 82 — вытворчыя. У 2012 годзе членамі добраахвотных дружын ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў ажыццёўлена больш як сем тысяч выхадаў на ахову грамадскага парадку.

У органах пракуратуры канстатуюць, што кантроль за выхадам добраахвотных дружын на ахову грамадскага парадку праводзіцца не на належным узроўні, а ў асобных РУУС Мінска наогул не ажыццяўляецца, адпаведная інфармацыя ў адміністрацыі раёнаў не адпраўляецца.

Праца тэрытарыяльных УУС па прыцягненні членаў добраахвотных дружын да сумеснага нясення службы па ахове грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян знаходзіцца на нізкім узроўні, зазначаюць у органах пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?