Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 23-гадовага жыхара горада Баранавічы, які збіў настаўніка.

Як высветлілася, незадоўга да інцыдэнту настаўнік зрабіў заўвагу маладому чалавеку і яго сябрам за тое, што яны распівалі піва на школьным стадыёне. Больш за тое, хлопец сам быў калісьці вучнем гэтай школы, а збіты ім настаўнік выкладаў у яго рускую мову і літаратуру.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні на маладога чалавека крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?