«Тушонку, мыла і запалкі з соллю запасаць не трэба». Пад такім загалоўкам выйшла інтэрв'ю расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева ў сённяшнім нумары «Комсомольской правды». Прэм'ер-міністр перакананы, што такога крызісу, як 2008 годзе, у Расіі ў бліжэйшы час не будзе.

«Усе павінны жыць па сродках», — раіць Мядзведзеў і нагадвае аб тым, што дзяржаўны доўг краіны — толькі 10 адсоткаў ВУП. У адказ на пытанне аб залежнасці Расіі ад вуглевадародаў прэм'ер кажа, што нафтавая эканоміка — гэта не так дрэнна, і заяўляе, што апошніх 14 гадоў не хапіла на тое, каб яе пераарыентаваць.

Зрэшты, не толькі пра эканоміку разважае Мядзведзеў.

«Мае ​​калегі, не буду іх называць, праводзілі над сабой страшны эксперымент. Яны пілі кефір, пілі лекі, пілі квас. І дыхалі ў алкатэстар. Жудасць!»,
— кажа Мядзведзеў. Аднак, па словах прэм'ера, прыбор так нічога і не знайшоў.

Працаваць старшынёй урада не лягчэй, чым прэзідэнтам, мяркуе Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?